BE RU EN

Ryanair прапануе абмежаваць продаж алкаголю ў аэрапортах

  • 13.01.2025, 20:06

Да дзвюх порцый.

Ryanair заклікала ўлады Еўропы ўвесці новыя захады ў абмежаванні продажу алкаголю ў аэрапортах, каб прадухіліць выпадкі празмернага ўжывання спіртнога перад палётамі. Авіякампанія прапануе абмежаваць продаж алкаголю да дзвюх порцый на аднаго пасажыра, выкарыстоўваючы пасадачныя талоны, як гэта ўжо робіцца ў крамах duty free, піша The Guardian.

Ryanair заявіла, што гэта дасць магчымасць палепшыць паводзіны пасажыраў на борце і стварыць больш бяспечныя ўмовы для падарожжаў. Кампанія таксама акцэнтавала ўвагу на праблеме празмернага ўжывання алкаголю падчас затрымак рэйсаў.

Авіякампанія таксама падала пазоў у ірландскі суд супраць пасажыра, праз паводзіны якога ў стане моцнага ап'янення ў красавіку летась рэйс з Дубліна ў Лансароце быў перанакіраваны ў Порту. Ryanair патрабуе кампенсацыі 15000 еўраў за панесеныя выдаткі, уключаючы аплату гатэляў, замену экіпажу і выдаткі на паліва.

Ryanair настойвае, што падобныя інцыдэнты маглі б быць папярэджаныя, калі б аэрапорты ўзмацнілі жорсткасць правілы продажу алкаголю.

Апошнія навіны