Ці можна беларусам есці зялёную бульбу?
- 14.01.2025, 10:14
Хімік патлумачыла, пры якіх дозах чакаюць галюцынацыі.
Здараецца, што падчас абірання бульбы можна выявіць пазелянелыя бульбіны. Адны без шкадавання выкідваюць такі карняплод у смеццевае вядро, а іншыя аддаюць перавагу зрэзаць пазелянелую частку.
Хімік Аляксандра Франц патлумачыла, пасля якой колькасці надыходзіць атручванне і якую бульбу лепш "не ратаваць", зразаючы пазелянелыя часткі.
Як правіла, пазеляненне бульбы адбываецца з-за парушэнняў умоў захоўвання карняплоду, а менавіта з-за траплення сонечнага святла. Як патлумачыла хімік Аляксандра Франц, такія паводзіны пладоў расліны - нішто іншае, як механізм абароны ад грыбкоў і жукоў.
Бульба пачынае зелянець з-за працэсаў выпрацоўкі саланіна - прыроднага інсектыцыду. Пашкоджанні пладоў правакуюць яшчэ большую вытворчасць саланіну.
"Калі з'есці занадта шмат саланіну, то можа быць усё што хочаце: ад банальнай млоснасці да галюцынацый", – патлумачыла экспэртка ў відэароліку.
Такія сімптомы атручвання пачынаюць выяўляцца пры траплянні 2-5 міліграмаў саланіна з разліку на кілаграм масы цела. Са слоў экспэрта, пра сур'ёзнае атручэнне можна казаць, толькі калі з'есці цэлую гару пазелянелай бульбы, уключаючы лупіну, вочкі і парасткі.
Хімік Аляксандра Франц часта паднімае ў сваім блогу ў TikTok і Telegram надзённыя пытанні, якія тычацца выкарыстання розных атрыбутаў, касметычных і бытавых сродкаў і распавядае простай мовай аб іх уплыве на здароўе чалавека. Яе блог у TikTok налічвае амаль паўмільёна падпісчыкаў, а ролікі набіраюць сотні тысяч праглядаў.
Многія, калі гатуюць бульбу і калі сустракаюцца пазелянелыя экземпляры, аддаюць перавагу проста зрэзаць пашкоджаныя саланінам чассткі. Ці дапушчальна так рабіць?
Са слоў Аляксандры Франц, калі пляма невялікая, то такую бульбу можна есці, зрэзаўшы пашкоджаны ўчастак «з запасам». Але калі экземпляр пазелянеў на траціну, то ратаваць яго ўжо няма сэнсу, і лепш выкінуць.
Таксама экспэртка адзначыла, што саланін не разбураецца пры тэрмічнай апрацоўцы, і нагадала, што захоўваць бульбу варта ў цёмным і прахалодным месцы, каб яна не пазелянела.