У Менску затрымалі больш за 100 тысяч безбілетнікаў
- 14.01.2025, 10:41
Ім прызначалі штраф - ад 21 да 42 рублёў.
За мінулы год у Менску ў грамадскім транспарце затрымалі больш за 100 тысяч безбілетнікаў (у 2023-м было больш за 112 тысяч). Ім прызначалі штраф - ад 21 да 42 рублёў.
Агулам у 2024 годзе безбілетнікі заплацілі больш за тры мільёны рублёў, паведамляе “Мінсктранс”.
Яшчэ ў 2023 годзе сталічныя ўлады адзначалі зніжэнне колькасці безбілетнікаў. Напрыклад, у 2021-м штомесяц у грамадскім транспарце штрафавалі больш за 11 тысяч "зайцоў". Зараз жа крыху больш за 8 тысяч.
Напады на кантралёраў працягваюцца. Летась было распачата шэсць крымінальных спраў.