Мянчанка купіла шакаладкі і засмуцілася
- 14.01.2025, 11:37
З чырвонай цаной выйшла даражэй, чым са звычайнай.
Чырвоны колер, ён такі: вока цешыць, а партманэт, як высветллася, не заўсёды. Мянчанка Вольга выявіла, што ў дысконтнай краме "Капеечка" горкі шакалад каштаваў даражэй, чым у іншых супермаркетах. Жанчына падзялілася з журналістамі Onliner сваім назіраннем, параўнаўшы кошты на шакалад “Прэзідэнт Эксклюзіў” ад “Камунаркі” у розных гандлёвых мясцінах.
30 снежня 2024 года Вольга набыла ў краме “Капеечка” тры шакаладкі па чырвоным кошце 5 рублёў 75 капеек за штуку. На наступны дзень, надумала параўнаць кошты, жанчына адправілася ў супермаркеты “Суседзі” і “Гіпа”.
У першым шакалад з 85% какавы адсутнічаў, але кошт на аналагічны прадукт з 78% какавы складала 4 рублі 75 капеек. У другой краме кошт шакаладу быў усяго на капейку вышэйшы — 4 рублі 76 капеек. Для паўнаты карціны Вольга таксама праверыла адпускную цану на сайце вытворцы і пераканалася, што яна складае 4 рублі 75 капеек.
Такім чынам, Вольга прыйшла да высновы, што заплаціла на рубель з шакаладкі болей.
Мянчанка звяртае ўвагу на тое, што “Капеечка” пазіцыянуе сябе як краму з выгаднымі коштамі, але чамусьці шакаладка там каштавала ёй даражэй.