BE RU EN

Newsweek: Трамп мае магутны інструмент для ціску на Пуціна

  • 14.01.2025, 18:24

Апошнія санкцыі могуць значна нашкодзіць Маскве.

Расейскі энэргетычны сектар перажыў шэраг падзей, якія прычынілі шкоду экспарту нафты. Пасля санкцый ЗША ключавыя гандлёвыя партнёры Масквы, а менавіта Кітай і Індыя, закрылі свае парты для расейскіх танкераў.

Нямецкі энэргетычны аналітык Том О’Донэл заявіў Newsweek, што апошнія санкцыі могуць значна нашкодзіць Маскве, а санкцыі супраць расейскай нафты могуць стаць ключавой зброяй, якую абраны прэзідэнт Дональд Трамп можа выкарыстаць у якасці рычага ціску на Уладзіміра Пуціна.

Эксперт зазначыў, што танкеры, якія затрымаліся ў моры, сведчаць аб тым, што санкцыі ад 10 студзеня выявіліся больш эфектыўнымі, чым абмежаванне коштаў нафты, асабліва ва ўмовах скарачэння экспарту расейскай нафты праз квоты ОРЕС+ і залішнюю прапанову на рынку.

З яго слоў, Трамп хоча націснуць на Пуціна, каб дабіцца пагаднення аб спыненні вайны, ён можа ўвесці санкцыі на экспарт нафтапрадуктаў з Расеі.

«Новыя санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, падаюцца вельмі значнымі. Калі Дональд Трамп сапраўды хоча нашкодзіць Расеі, то ў рамках свайго імкнення ўкласці ўгоду з Пуціным ён можа проста накласці санкцыі на экспарт нафтапрадуктаў з Расеі, асабліва з расейскіх экспартных тэрміналаў, размешчаных на захадзе. Гэта можа стаць згубным для расейскага экспарту і расейскіх экспартных прыбыткаў», - растлумачыў О'Донэл.

Апошнія навіны