BE RU EN

Футбаліста «Севіллі» затрымалі за наўмыснае атрыманне жоўтых картак

  • 14.01.2025, 19:04

Ён атрымліваў «гарчычнікі» дзеля заробку на стаўках.

Гішпанская паліцыя затрымала абаронцу «Севіллі» Кіке Саласа паводле падазрэння ў тым, што ён спецыяльна атрымліваў жоўтыя карткі ў матчах чэмпіянату краіны. Пра гэта паведамляе El Confidencial.

Футбаліст зрабіў заяву перад суддзём, пасля яго адпусцілі, і Салас з'ехаў на трэніроўку «Севіллі», адзначае Marca.

Акрамя 22-гадовага Саласа, паводле справы праходзяць яшчэ двое маладзёнаў, якія, як мяркуюць следчыя, уваходзяць у кола яго давераных асоб. Мяркуецца, што футбаліст «Севіллі» дамовіўся з імі, што будзе спецыяльна атрымліваць жоўтыя карткі ў матчах Ла Лігі, а яны рабілі стаўкі ў букмекераў.

Цяпер расследаванне засяроджанае на некалькіх матчах у канцы мінулага сезона, якія для «Севіллі» нічога не значылі. Салас атрымаў дзесяць жоўтых картак у мінулым сезоне, прычым сем з іх - цягам апошніх дзявяці тураў. Ён быў самым папярэджаным гульцом Ла Лігі ў той перыяд.

Саласу можа пагражаць тэрмін за махлярства ад шасці месяцаў да трох гадоў. У снежні мінулага года гулец падоўжыў кантракт з «Севілляй» да 2029-га. У сёлетнім сезоне Салас правёў 16 матчаў і зрабіў дзве галявыя перадачы.

Апошнія навіны