Прапагандысты «амаладзілі» састарэлага Лукашэнку на 20 гадоў
- 14.01.2025, 19:13
Спрабуюць падмануць час.
У аўторак, 14 студзеня, лукашэнкаўскія газеты апублікавалі перадвыбарчыя праграмы «кандыдатаў» у прэзідэнты Беларусі. У праграме Аляксандра Лукашэнкі звяртае на сябе ўвагу не тэкст, а фота - рэтуш прыкметная нават няўзброеным вокам. «Зеркало» надумала параўнаць, як у рэальнасці зараз выглядае Лукашэнка і якім яго наважыў паказаць яго перадвыбарчы «штаб».
Фота дыктатара - гэта, відавочна, новы ўзровень рэтушы. Рэдактары адкрыта перастараліся з фоташопам і «амаладзілі» Лукашэнку гадоў на 20.
ДзяржСМІ часта паказваюць дыктатара маладзейшым, чым ён выглядае ў рэальнасці (прычым часам відавочна перагінаюць палку).
На фатаграфіях з мінулых перадвыбарных праграм ён таксама выглядае маладзейшым за свой узрост. Але не настолькі: да 2025 года кандыдат нібы пачаў свяціцца.
А як Лукашэнка выглядае насамрэч?
ДзяржСМІ і прэс-служба часта «падпраўляюць» фота Лукашэнкі (і не толькі яго). Аднак рэальны вонкавы выгляд узурпатара можна ўбачыць на відэа, а таксама на фота замежных карэспандэнтаў.
Ніжэй - некалькі малюнкаў палітыка за апошнія месяцы.