Дроны атакавалі спіртзавод у Тамбоўскай вобласці РФ
- 15.01.2025, 8:15
Удар нанеслі БПЛА «Бабер».
Увечары 14 студзеня беспілотнікі атакавалі спіртзавод у Тамбоўскай вобласці Расіі. Аб гэтым паведаміла расійскае выданне Mash.
«УСУ БПЛА паспрабавалі атакаваць Новалядзінскі спіртзавод у Тамбоўскай вобласці. СПА знішчыла сама меней адзін беспілотнік», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што для нападу Узброеныя сілы Украіны нібыта выкарыстоўвалі БПЛА «Бабер».
«Перад гэтым мясцовыя жыхары чулі выбухі ў небе», – удакладнілі ў Mash.
Неўзабаве суполка ASTRA напісала, што дрон трапіў у спіртзавод, пасля чаго аб'ект злёгку загарэўся. Таксама канал удакладніў, што побач знаходзіцца вайсковы палігон.