Палонны жаўнер КНДР прызнаўся, што яму загадвалі рабіць з вайскоўцамі УСУ
- 15.01.2025, 16:32
Былі дакладныя загады.
Вайскоўцы з Паўночнай Карэі мелі дакладныя ўказанні наконт таго, як пры сустрэчы паводзіць сябе з байцамі Узброеных сіл Украіны. Пра гэта расказаў палонны вайсковец з КНДР падчас размовы са следчымі.
«Калі мы злавілі салдата з Украіны, то паказваем яму карцінкі: адна з домам, другая - са зброяй. І даем яму паказаць, што ён выбірае. Калі ён выбірае дом - яго адпускаюць, калі выбірае зброю - мы здаём яго ў палон», - сказаў палонны.
Ён удакладніў, што за ўвесь час салдатам з Паўночнай Карэі так і не ўдалося ўзяць у палон ніводнага байца УСУ.
Акрамя таго, ваеннапалонны з КНДР прызнаўся, што Расея выдала яму дакументы, у якіх было пазначана несапраўднае імя, а сам вайсковы білет не змяшчаў фатаграфіі «ўладальніка».
Паводле ягоных слоў, перад тым, як украінскія абаронцы знайшлі яго параненым, ён некалькі дзён быў у адзіноце, паколькі субраты кінулі яго падчас адступлення.