BE RU EN

МАЗ зноў паспрабаваў «вылечыць» аўтобусы, якія гараць у Пецярбургу

  • 15.01.2025, 9:31

«За дзве секунды такога не зрабіць».

Беларускі завод МАЗ прадставіў палепшаную мадэль аўтобуса, пасля таго як улады расейскага Санкт-Пецярбурга папрасілі развязаць праблему з масавым узгараннем тэхнікі. Пра гэта «Фантанцы» расказаў старшыня Камітэта транспарту адміністрацыі Санкт-Пецярбурга Валянцін Енакаеў.

Расейскі чыноўнік заклікаў не перабольшваць праблему з са згарэлымі МАЗамі, заявіўшы, што гэта «проста радок у статыстыцы», які «наогул не ўплывае» на працу транспарту.

«Вядома, гэта вельмі заўважныя візуальна падзеі: аўтобус, гарэнне, дым. Але, па-першае, …> ніводнага пацярпелага. Па-другое, статыстычна - гэта нікчэмная дзель ад рухомага складу», - заявіў ён.

Са слоў Енакаева, аўтобусы ў Санкт-Пецярбургу гарэлі ў асноўным з двух прычын: праз кароткае замыканне і прылады гідрапрывада радыятара.

«Ёсць кампаноўка аўтобуса, яна не мянялася шмат гадоў. Ёсць генератар з вызначаным аб'ёмам выпрацоўкі электраэнергіі. І ёсць энэргаспажыўцы, колькасць якіх за апошнія гады вырасла: медыяэкраны, відэакамеры, плацежныя тэрміналы, рух, кандыцыянеры. Той жа самы генератар усіх забяспечыць не можа, ідзе змаганне за яго, як у касмічнай станцыі, змаганне за эканомію. Змена кампаноўкі - складаны працяглы працэс. Па сутнасці, гэта канструяванне і выпрабаванне новага аўтобуса, за дзве секунды такое не зрабіць», - растлумачыў ён.

Пасля першых жа інцыдэнтаў з узгараннямі МАЗаў і разбору прычын пажараў віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў даручыў вытворцу ўнесці змены ў канструкцыю машын. Прадпрыемства ўжо прэзентавала мадэль аўтобусаў з электрапрывадам вентылятараў.

Нагадаем, у 2023 годзе з-за частых узгаранняў МАЗаў пецярбуржскі перавозчык быў вымушаны спыніць эксплуатацыю 137 экзэмпляраў МАЗ (мадэль 203 047) «у сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання», хаця неўзабаве беларускія аўтобусы вярнуліся на вуліцы Санкт-Пецярбурга. У кампаніі адзначылі, што спецыялісты ААТ «МАЗ» «ажыццявілі дапрацоўку дзейных сістэм і механізмаў аўтобусаў з мэтай выключэння выпадкаў патэнцыйных узгаранняў».

Апошнія навіны