Беларуская фура з хімічным рэчывам перакулілася ў Казахстане
- 15.01.2025, 10:23
На месца ДТЗ прыбыла радыяцыйна-хімічная служба.
У Казахстане ў ДТЗ патрапіў грузавы аўтамабіль з Беларусі, які перавозіў 21 тону небяспечнага хімічнага рэчыва. Пра гэта паведамляе ў сваім ТГ-канале прэс-служба МНС Казахстана.
Здарэнне адбылося ў раёне горада Байтэрэк Заходне-Казахстанскай вобласці. У кювет з'ехала фура з тэтрагідрафуранам. Ёмістасці з вадкасцю перакуліліся, але выцеку небяспечнага грузу ўдалося пазбегнуць.
На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС. Радыяцыйна-хімічная служба праверыла канцэнтрацыю хімічнага рэчыва ў паветры - пагрозы не выявілі.
Кіроўцу дапамаглі бяспечна вярнуцца на дарогу і адправіцца з грузам далей.