У Грузіі жорстка збілі экс-прэм'ера, які цяпер - адзін з лідараў апазіцыі
- 15.01.2025, 11:06
У палітыка сур'ёзныя траўмы.
У Батумі збілі былога прэм'ер-міністра Георгія Гахарыю, які зараз з'яўляецца лідарам апазіцыйнай партыі «За Грузію», у яго страсанне мозгу і зламаны нос.
Пра гэта паведамляе "Навіны-Грузія".
Напад адбыўся ўначы ў вестыбюлі гатэля “Шэратон” у Батумі. Абставіны, якія папярэднічалі інцыдэнту, як і колькасць удзельнікаў падзей, не паведамляецца. Са слоў сведак, сярод удзельнікаў збіцця бачылі дэпутата “Сілы народа”, які з'яўляецца сатэлітам партыі ўлады, Дзмітрыя Самхарадзэ і сябра Вярхоўнай рады Аджарыі ад партыі ўлады Георгія Манвелідзэ.
Таксама паведамляецца, што патруль паліцыі даехаў на месца толькі праз 40 хвілін пасля выкліку, нашмат пазней за "хуткую".
У паліцыі паведамілі, што адкрылі вядзенне паводле артыкула крымінальнага кодэкса аб збіцці. Дачыненне да інцыдэнту дэпутатаў каментаваць не сталі.
У шпіталі, куды прывезлі Гахарыю для абследавання, заявілі, што машына прыбыла а 02:30 ночы, а пасля дыягностыкі ён адмовіўся заставацца для далейшага лячэння. У экс-прэм'ера дыягнаставалі пералом косткі носа і страсенне мозгу.
Акрамя Гахарыі, аб нападзе на сябе ў тым жа месцы заявіў журналіст Звіяд Карыдзэ. Паводле ягоных слоў, напад адбыўся яшчэ да інцыдэнту з Гахарыяй, калі ён сядзеў у вестыбюлі гатэля з жонкай. Згаданы Сахмарадзэ і жанчына, якая была з ім, нібыта самі падышлі да Карыдзэ і пачалі абражаць яго і партыю «Адзіны нацыянальны рух», паводзячы сябе ўсё больш агрэсіўна, а затым да яго далучыліся таварышы. Журналіст падышоў да аховы з просьбай абараніць яго і, паводле яго слоў, у той час нехта ўдарыў яго.
У мінулыя выходныя на праеўрапейскіх пратэстах у Тбілісі і Батумі затрымалі амаль 30 чалавек.
Нагадаем, у Грузіі амаль 50 дзён працягваюцца акцыі пратэсту за еўрапейскую будучыню краіны і з патрабаваннем правядзення паўторных парламенцкіх выбараў.
Апазіцыйныя сілы не прызналі ні вынікаў выбараў у парламент, працу якога байкатуюць, ні інаўгурацыі "прэзідэнта" Міхеіла Кавелашвілі, якога ўпершыню абіралі не прамым галасаваннем. Адразу пасля інаўгурацыі Кавелашвілі падпісаў шэраг законаў, аб забароне масак і піратэхнікі на мітынгах.
Краіны Балтыі, Швэцыя, Данія, Ісландыя, Нарвэгія і Фінляндыя заклікалі грузінскія ўлады спыніць гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і разгледзець магчымасць правядзення новых выбараў.
Нямеччына, Польшча і Францыя заклікалі ўлады Грузіі да "шчырага дыялогу" з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.