BE RU EN

«Гэты механізм прымусіць Пуціна скончыць вайну за 24 гадзіны»

  • 15.01.2025, 11:09

Палітолаг расказаў пра санкцыі, якія паказалі сябе яшчэ ў часы Напалеона.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, якая сыходзіць, на мінулым тыдні ўвяла беспрэцэдэнтна жорсткія санкцыі супраць расейскіх нафтагазавых кампаній. Пад ударам апынуўся і ценявы флот РФ.

Ці моцны гэта ўдар па расейскім бюджэце? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палітолагам Дзмітрыем Балкунцом:

- Напраўду Расея навучылася абыходзіць санкцыі, выкарыстоўваючы «ценявы флот». У спіс ЗША унесены канкрэтныя танкеры. На тэорыі Расеі можа знайсці ім замену.

Тым не менш гэта адна з наймацнейшых мераў за апошні час з боку адміністрацыі Байдэна і, думаю, што Трамп працягне гэтую кампанію. Бо для ЗША важна прасунуць свае кампаніі, якія здабываюць нафту, якія пастаўляюць яе на еўрапейскі і іншыя рынкі.

Гэты ўдар можа быць у нейкай ступені балючым для Пуціна, але недастаткова. Думаю, што найлепшым механізмам, які мог бы прымусіць Пуціна, умоўна кажучы, за 24 гадзіны скончыць вайну, - увядзенне поўнай часовай марской блакады для ўсіх караблёў, якія пакідаюць расейскія парты, а таксама кантынентальная блакада ўсіх гандлёвых суднаў, якія выходзяць з партоў Расеі.

Гэтая мера магла б прывесці да спынення вайны ва Украіне. Былі такія прэцэдэнты ў сусветнай практыцы ў 19-20-ым стагоддзях. Тады марскія блакады актыўна выкарыстоўваліся краінамі. Адна з самых вядомых - марская блакада Вялікабрытаніі, якую ажыццяўляла напалеонаўская Францыя.

Яна прывяла да катастрафічных наступстваў для Вялікабрытаніі. Выспу не мог пакінуць ніводзін карабель. Калі б зараз ЕЗ і ЗША прынялі пастанову аб марской блакадзе для ўсіх грузаў, якія выходзяць з партоў РФ, то гэта нанесла б Расеі маштабныя страты. Вымусіла б Пуціна не проста вайну скончыць і пачаць перамовы, а яшчэ і кампенсацыю заплаціць. Думаю, што гэта прынесла б сур'ёзны эфект для шэрагу галін расейскай эканомікі.

Дарэчы, гэта абсалютна мірная мера, якая, падкрэслю, магла б вайну спыніць вельмі-вельмі хутка. Гэта не зброя, а гандаль, які сёння мае важнае значэнне для папаўнення крамлёўскай скарбніцы.

- Кітай часова перастаў прымаць расейскія танкеры з нафтай, падобная гісторыя і з Індыяй. Ці стануць для гэтых краін расейскія энэргарэсурсы таксічнымі? Ці ж яны будуць шукаць шляхі абыходу?

- Для Індыі і Кітая Расея не з'яўляецца чымсьці маштабна прыярытэтным. Думаю, яны будуць шукаць магчымасць для таго, каб перакрываць энергарэсурсы, якія выпалі. Яны нават не заўважаць, што ўзніклі нейкія праблемы з пастаўкамі расейскіх нафтапрадуктаў на гэтыя рынкі.

Падазраю, што ў перспектыве Расея замесціць танкеры, якія трапілі пад санкцыі, працягваючы гандаль. Падкрэслю, спыніць гандаль зможа марская блакада. Гэтае пытанне патрабуе маштабнага абмеркавання на глабальным узроўні. Толькі меры жорсткага характару прымусяць Пуціна не проста спыніць вайну, а вывесці ўсе войскі з Украіны.

Але, на жаль, еўрапейскія палітыкі пра гэта не гавораць. За тры гады вайны ў шэрагу еўрапейскіх краін па 2-4 разы прэм'ер-міністры памяняліся. Да ўлады прыходзяць папулісты, якія часам зусім бязглуздыя, выпадковыя, нехарызматычныя. Можна сказаць - гандляры. Для іх сёння зарабіць 2 еўры - галоўная задача. Яны не глядзяць на гістарычную перспектыву.

Толькі адміністрацыя Белага дома, калі Трамп гатовы прымаць радыкальныя пастановы, зможа такія дзеянні зрабіць. Еўропа да гэтага не гатовая з-за адсутнасці палітыкаў, якія валодаюць валявымі рысамі характару.

- Давайце паглядзім на гэтыя санкцыі вачыма новай адміністрацыі Белага дома. Ці будзе Трамп працягваць трэнд на выцясненне Расеі з нафтавага рынку. Ці выгадна гэта яму?

- З аднаго боку, думаю, што Трамп гэта прадоўжыць. З іншага боку, ёсць рызыка, што ён будзе імкнуцца скінуць на Еўропу гарантаванне бяспекі.

Амерыка нагрузіла сябе кантрактамі на ўзбраенне на бліжэйшыя гады, Трамп гэты трэнд будзе працягваць. Яму важна зафіксаваць месца ЗША на рынку Еўропы ў пастаўках газу, нафты і іншых тавараў, якія ЗША зараз вырабляюць.

Апошнія навіны