BE RU EN

Віцэ-прэзідэнт Ірана: Ізраіль замінаваў нашы цэнтрыфугі

  • 15.01.2025, 12:23

Рыхтавалася такая ж аперацыя, як з пэйджарамі «Хізбалы».

«Ізраіль спрабаваў зрабіць з нашымі цэнтрыфугамі ўзбагачэння ўрана такую ж штуку, як з пэйджарамі «Хізбалы», але нам удалося своечасова выявіць выбухоўку». Такую заяву зрабіў віцэ-прэзідэнт Ірана і былы міністр замежных спраў гэтай краіны Махамед Джавад Зарыф.

Пра гэта расказаў уночы на сераду, 15 студзеня, сайт 12-га тэлеканала, спаслаўшыся на інтэрв'ю Зарыфа іранскай тэлепраграме.

Са слоў віцэ-прэзідэнта, ва ўсім вінаватыя амерыканскія санкцыі. З-за іх Іран змушаны, замест таго каб набываць абсталяванні для ўзбагачэння ўрану прамым і легальным шляхам, выкарыстаць складаны ланцужок паставак праз пасярэднікаў. А дзе ланцужок паставак, там заўсёды дадатковая рызыка для бяспекі Ірана, бо ў гэты ланцужок заўсёды можа ўкараніцца Ізраіль. Што ён і зрабіў.

Падрабязнасцяў інцыдэнту Зарыф не падаў, не сказаў нават, дзе менавіта была выяўленая выбухоўка ў цэнтрыфугах: ужо ў Іране ці яшчэ ў кагосьці з пасярэднікаў. Сказаў толькі, што яна была знойдзена і ўтылізаваная. Выбух пэйджараў і іншых сродкаў сувязі "Хізбалы" ў верасні 2024 года, віцэ-прэзідэнт прывёў у якасці прыкладу. "У Лібане гэта таксама стала вынікам працяглага працэсу ўкаранення ў ланцужок паставак, – заявіў Зарыф, а укараніўшыся туды, сіяністы могуць рабіць што хочаш".

Тады, у верасні Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) выключыў з эксплуатацыі прыналежныя яму пэйджары і праверыў іх. У той жа час Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірана забараніла выкарыстанне электронных сродкаў сувязі на камерцыйных рэйсах, у тым ліку мабільныя тэлефоны. "Гэта, фактычна, толькі некаторыя са страт, першапрычынай якіх сталі санкцыі", — падвёў вынік Махамед Джавад Зарыф.

Апошнія навіны