BE RU EN

У 2024-м годзе дзясяткі тысяч беларусаў атрымалі ВНЖ у Польшчы

  • 15.01.2025, 15:55

Паводле колькасці дазволаў беларусы былі на другім месцы сярод іншаземцаў.

У 2024-м годзе 42 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі станоўчыя пастановы аб выдачы пасведчання на права жыхарства ў Польшчы. Паводле звестак Управы ў справах замежнікаў, агулам было выдадзена 48 тысяч заяў ад беларусаў.

Агулам, летась польскія дзяржаўныя органы вынеслі 397 000 пастаноў аб пытаннях дазволу на знаходжанне, з якіх 347 тысяч былі станоўчымі.

Беларусы займаюць другое месца сярод замежных грамадзян, якія атрымліваюць дазвол на жыхарства ў Польшчы. Лідары ў гэтым спісе ўкраінцы, якія атрымалі 218 тысяч картак побыту. Таксама значная колькасць ВНЖ была выдадзеная грамадзянам Індыі (10 тысяч), Грузіі (8 тысяч) і Турцыі (5 тысяч).

Найбольшую колькасць заяў на атрыманне ДНЖ падалі ўкраінцы - 286 тысяч. Грамадзяне Грузіі падалі 19 тысяч заяў, калумбійцы - 18 тысяч, а індыйцы - 16 тысяч.

Апошнія навіны