BE RU EN

Украіна вярнула дадому 25 украінцаў з расейскага палону

  • 15.01.2025, 16:23

У Расею адправілі таксама 25 палонных акупантаў.

Украіна 15 студзеня правяла абмен палоннымі з Расеяй. Дадому ўдалося вярнуць 25 украінцаў, паведаміў у Telegram прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

Ён адзначыў, што сярод палонных як цывільныя, так і вайскоўцы. Гэта абаронцы Марыупаля і «Азоўсталі», Харкаўскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

«У хлопцаў цяжкія раненні і хваробы. Кожны з іх атрымае ўсю неабходную медыцынскую дапамогу», - падкрэсліў Зяленскі.

Дапамаглі з абменам Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дадаў прэзідэнт.

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Зміцер Лубінец паведаміў, што сярод вернутых ёсць таксама цывільны. Яго акупанты захапілі ў Кіеўскай вобласці і незаконна ўтрымлівалі.

«Далей у прыярытэце - наданне вернутым неабходнага спектру медыцынскай дапамогі, выкананне аперацый і рэабілітацыя», - адзначыў ён.

Апошнія навіны