BE RU EN

Футбаліст нацыянальнай каманды Беларусі ў 18 гадоў перайшоў у «Порту»

  • 15.01.2025, 19:40

Нападнік з'яўляецца самым маладым дэбютантам у гісторыі нашай нацыянальнай каманды.

Нападнік менскага «Дынама» і нацыянальнай каманды Беларусі Трафім Мельнічэнка перайшоў у партугальскі «Порту». Пра гэта паведамляецца на сайце «Дынама».

18-гадовы Мельнічэнка дэбютаваў у аснове «Дынама» ў мінулым сезоне, усяго правёў 37 матчаў, забіў тры мячы і аддаў пяць дзейсных перадач. Разам з «Дынама» ён здабыў чэмпіёнскі тытул і прабіўся ў агульны этап Лігі канферэнцый.

У верасні 2024 года Мельнічэнка ўвайшоў у гісторыю як самы малады дэбютант нацыянальнай каманды Беларусі - 17 гадоў 353 дні - у матчы з Балгарыяй.

«Порту», адзін з самых тытулаваных і паспяховых клубаў Партугаліі, паведаміў, што Мельнічэнка пачне выступленні ў другой камандзе.

Апошнія навіны