BE RU EN

Дроны здзейснілі масаваны налёт на Тамбоўскую вобласць РФ

  • 16.01.2025, 8:51

Прагрымела серыя выбухаў у раёне парахавога завода.

У Тамбоўскай вобласці (РФ) уночы 16 студзеня прагрымела серыя выбухаў у раёне горада Катоўск і пасёлка Кузьміна-Гаць, дзе размешчаны парахавы завод. У рэгіёне працуюць сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта перадае РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал Mash і мясцовыя суполкі.

Расейскія медыі пішуць, што атака дронаў на Тамбоўскую вобласць гэтай ноччу з'яўляецца "масаванай". Паветраны ўдар расейскі бок прыпісвае Украіне.

Таксама ў расейскіх сацсетках расказваюць, быццам БПЛА самалётнага тыпу рухаліся "ў бок парахавога завода ў вёсцы Кузьміна-Гаць".

У тамбоўскіх Telegram-каналах таксама сцвярджаюць, што ў Катоўску было некалькі выбухаў. Нібыта тамака працавала СПА.

Як пішуць у мясцовых суполках, дроны пачалі атакаваць Тамбоўскую вобласць пачынаючы з 00:40.

Таксама, паводле звестак расейскіх медый, выбухі раздаваліся і ў Кузьміна-Гаць.

Таксама ў тамбоўскіх суполках расказваюць аб збіцці БПЛА ў выніку працы СПА ў рэгіёне.

Між тым мясцовыя ўлады не рабілі заяў пра сітуацыю ў Тамбоўскай вобласці на фоне паветранага нападу.

Апошнія навіны