Пажар на нафтабазе пад Варонежам тушаць дзясяткі машын і два пажарныя цягнікі
- 16.01.2025, 10:25
Расейцы чакаюць паўторных атак на аб'ект.
У Ліскінскім раёне Варонежскай вобласці РФ больш за 10 машын і 2 пажарных цягнікі тушаць пажар на нафтабазе
Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёну Аляксандр Гусеў, інфармуе Цензор.НЕТ.
Расейскі чыноўнік заявіў аб нападзе на тры раёны Варонежскай вобласці больш як дзесяцці БПЛА» Паводле ягоных слоў, «большасць з іх прыпала на нафтабазу ў Ляскінскім раёне».
«На пачатковым этапе тушэнне пажару ўскладняла пагроза паўторных нападаў на аб'ект. Зараз з агнём на некалькіх рэзервуарах змагаюцца ўзмоцненыя пажарныя разлікі: дзясяткі адзінак тэхнікі і два пажарныя цягнікі. Накіраваныя дадатковыя сілы з двух суседніх рэгіёнаў», - дадаў Гусеў.
Губернатар адзначыў, што пацярпелых няма, а маёмасць грамадзян не пацярпела.
Уночы 16 студзеня 2025 года ў Варонежскай вобласці заявілі аб пажары на нафтабазе, які адбыўся нібыта пасля атакі беспілотнікаў.