BE RU EN

Прэм'ер Брытаніі прыбыў з візітам ва Украіну

  • 16.01.2025, 11:06

Краіны падпішуць пагадненне аб «100-гадовым партнёрстве».

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер прыбыў з афіцыйным візітам ва Украіну. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, плануецца падпісанне пагаднення аб пашырэнні вайсковай дапамогі Украіне.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Чакаецца, што брытанскі прэм'ер абмяркуе з Зяленскім, якія гарантыі бяспекі Вялікабрытанія можа прапанаваць Кіеву, у тым ліку магчымасць удзелу брытанскіх войскаў у складзе пасляваенных міратворчых сіл.

«Амбіцыі Пуціна адарваць Украіну ад яе найбліжэйшых партнёраў пацярпелі вялізную стратэгічную паразу. Замест гэтага мы сталі бліжэйшымі, чым калі-небудзь, і гэтае партнёрства выведзе наша сяброўства на новы ўзровень», - сказаў Стармер напярэдадні.

Па выніках візіту, Украіна і Вялікабрытанія падпішуць пагадненне аб «100-гадовым партнёрстве» для паглыблення існых абаронных дачыненнняў з прапановай далейшай вайсковай дапамогі Кіеву. Дамоўленасці палягаюць на фоне асцярог, што з прыходам Дональда Трампа, ЗША могуць пачаць згортваць падтрымку для Украіны.

Фінансаванне будзе накіраванае на прадпрыемствы, якія падтрымліваюць «зялёную» эканоміку, а таксама маргіналізаваныя групы насельніцтва, уключаючы жанчын і ветэранаў.

Выданне адзначае, што Стармер мае намер абвясціць аб выдачы Украіне 40 млн фунтаў стэрлінгаў на аднаўленне эканомікі, што створыць магчымасці для брытанскіх кампаній.

Гэта працяг 12,8 млн фунтаў стэрлінгаў падтрымкі, якую Вялікабрытанія ўжо дала Украіне, 7,8 млн фунтаў стэрлінгаў вайсковай дапамогі і пастаянную падтрымку энэргетычнай інфраструктуры Украіны.

Аднак тэрміны выдачы абвешчанай дапамогі пакуль што невядомыя.

Апошнія навіны