BE RU EN

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС

  • 16.01.2025, 11:40

Першая не працуе ўжо больш за месяц.

Лукашэнка "ўсё больш пераконваецца" ў неабходнасці будаваць у краіне другую атамную электрастанцыю. Аб гэтым ён заявіў 16 студзеня падчас наведвання Менскага гарадскога тэхнапарка, перадае БЕЛТА.

Беларуская АЭС па-ранейшаму не працуе. Гэта пацвердзіў у сераду гендырэктар "Белэнерга" Андрэй Панчанка. Паводле ягоных слоў, першы энэргаблок усё яшчэ на "планава-папераджальным рамонце", а на другім працягваецца "дыягностыка датчыкаў".

Адзначым, БелАЭС прастойвае ўжо больш за месяц.

Апошнія навіны