BE RU EN

Адзін з галоўных расейскіх алігархаў заявіў, што збанкрутаваў

  • 16.01.2025, 19:43

І жыве на $20 тысяч на месяц.

Алігарх эпохі Барыса Ельцына Уладзімір Гусінскі, які валодаў НТВ і «Эхо Москвы», застаўся без бізнэсу і «назапасіў» пазыкі амаль на $7,5 млн, піша «Агенцтва», якое вывучыла фінансавую справаздачу Гусінскага.

Дакумент, як удакладняе выданне, 1 студзеня 2025 года быў прадстаўлены прадпрымальнікам суду штата Канектыкут у ЗША ў рамках шлюбаразводнага працэсу, які доўжыцца ўжо амаль тры гады. Жонка Гусінскага Алена Канстанціна пацвердзіла сапраўднасць афідэвіту.

Згодна з дакументам, пазыкі Гусінскага перад дзесяццю крэдыторамі перавышаюць $7,3 млн, тады як астатнія актывы ацэньваюцца на суму крыху большую за $5,9 млн. Ён валодае двума дамамі ў Канэктыкуце, аўтамабілем Mercedes S550, рахункам у ізраільскім банку Mizrahi-Tefahot, а таксама ювелірнымі вырабамі.

Штотыднёвыя выдаткі прадпрымальніка, калі верыць афідэвіту, раўняюцца $4990. У $2308 каштуе арэнда жылля ў Ізраілі, $750 сыходзіць на прадукты, $462 - на добраўпарадкаванне дома, $456 - на абслугоўванне аўтамабіля, $403 - на медыцыну, $323 - на аплату газу, $192 - на выплаты дзецям, $96 - на адзенне. Дзве пакінутыя ў Гусінскай кампаніі зараз праходзяць праз працэдуру банкруцтва. Гэта медыяпраекты News Ru Israel LTD і New Media Holding LLC.

«Агенцтва» нагадала, што ў 90-х гадах мінулага стагоддзя Гусінскі быў адным з найбуйнейшых алігархаў, які стварыў «Мост-банк» і валодаў НТВ, «Эхо Москвы», часопісам «Итоги» ды іншымі медыяактывамі.

Апошнія навіны