У Лельчыцах жанчына напала на аўтаінспектара, каб выратаваць сяброўку
- 16.01.2025, 15:22
Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
У Лельчыцах жанчына ўдарыла супрацоўніка ДАІ, які спрабаваў затрымаць яе сяброўку. На яе завялі крымінальную справу паводле артыкула аб гвалце ў дачыненні да сілавіка, распавялі ў міліцыі.
11 студзеня супрацоўнікі ДАІ заўважылі на дарозе пешаходаў - мужчыну і жанчыну, якія ў цёмны час ішлі без святлоадбівальных элементаў. Пакуль на іх складалі пратакол, 45-гадовая жанчына замінала працы інспектараў, ігнаравала заўвагі і нават адштурхнула аднаго з аўтаінспектараў, спрабуючы пайсці.
У гэты час 42-гадовы знаёмы парушальнікаў здымаў тое, што адбываецца на тэлефон, нягледзячы на патрабаванне спыніць відэазапіс. Інспектар ДПС абвясціў, што яна затрыманая, і запатрабаваў сесці ў службовы аўтамабіль.
«На што тая спачатку ніяк не рэагавала, а пасля катэгарычна адмовілася падпарадкоўвацца законным патрабаванням супрацоўнікаў, у сувязі з чым з выкарыстаннем фізічнай сілы была затрыманая», - распавялі ў міліцыі.
Але тут зноў умяшалася парушальніца, яна «лаялася, выкарыстала да аднаго з супрацоўнікаў гвалт, некалькі разоў ударыўшы яго». Аўтаінспектары затрымалі і яе.
У выніку на жанчыну, якая вяла здымкі, склалі пратакол за непадпарадкаванне, а на тую, што спрабавала адбіць сяброўку, завялі крымінальную справу паводле арт. 364 КК (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў пры выкананні ім службовых абавязкаў). Яна арыштаваная, ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.