«Кітаец» нагадаў Лукашэнку пра ягоную хваробу
- 16.01.2025, 15:36
«Падарунак» з падкусам.
Паездка Лукашэнкі на мотавелазавод чарговым разам стала падставай для кур'ёзу, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк»:
- Той «беларускі» матацыкл, які сёння падарылі аграфюрару, з падкусам, дакладней двума.
Па-першае, гэта ўсё той жа «кітаец» у сваёй аснове. Мадэль D4-125 збіраецца з кітайскіх дэталяў з 2015 года. Змена адной вытворчай лініі на іншую не робіць «кітайскую класіку» беларускім «аналоговнет» і апошнім словам тэхнікі. Гэта значыць чарговае ашуканства.
Па-другое, падарунак з намёкам і нават насмешкай. Матацыкл, які сіняпалы паабяцаў не аддаваць дзяржаве, з водгукаў карыстальнікаў, і тэставання мае некалькі слабых месцаў. І самае слабае у яго слабая падвеска, гэта значыць пад пасажырамі з залішняй масай цела, ён адчувальна прасядае. Сіняпалы, як бы яго не фоташопілі, даўно растлусцеў. Так што ў падарунак ён атрымаў «кітайца» 10-гадовай даўніны яшчэ і з намёкам на атлусценне другой ступені.