У Менску прадаецца дом культуры вядомага прадпрыемства
- 16.01.2025, 15:55
Раней за яго хацелі мільён даляраў.
На аўкцыён Менскага гарадскога цэнтра нерухомасці зноў трапіў будынак моладзеага цэнтра "Рытм" на вуліцы Асаналіева. Дом культуры, які знаходзіцца на балансе прадпрыемства “Керамін”, ужо спрабавалі прадаць за мільён даляраў (!) летась, але ахвочых не знайшлося. Гэтым разам цану цаглянага будынку 1985 года пабудовы знізілі, піша realt.by.
Моладзевы цэнтр "Рытм" размешчаны на вуліцы Асаналіева, 48А - проста насупраць прадпрыемства "Керамін". Цагляны будынак (цяпер — абабіты вентфасадам) з'явіўся ў мікрараёне Сярова ў 1985 годзе. Першапачаткова тут размяшчаўся моладзевы цэнтр МВА "Мінскбудматэрыялы". Дом культуры служыў месцам для правядзення вольнага часу работнікаў прадпрыемстваў аб'яднання, а таксама жыхароў раёна. Пасля раскідання савецкага саюза ўстанову перайменавалі ў моладзевы цэнтр "Рытм".
У будынку, які належыць ААТ "Керамін", арганізавана некалькі залаў. Банкетная зала служыць месцам для правядзення банкетаў, бізнэс-канферэнцый, прэзентацый або семінараў. У люстраной зале праходзіць праца гурткоў і секцый для розных узроставых груп. У "Рытме" працавалі студыі ёгі, эстраднага танца і іншыя.
Некалькі гадоў таму ў цэнтры прайшла рэканструкцыя. Цяпер агульны пляц пабудовы складае 530 квадратных метраў. Будынак знаходзіцца ў добрым стане, тут ёсць усе камунікацыі. Разам з нерухомай маёмасцю новаму ўласніку дастануцца шафы, комплекс люстэркаў, жалюзі, шторы, свяцільні і сейф.
Таргі ў продажы будынка ў форме адкрытага аўкцыёну пройдуць 31 студзеня ў Менскім гарадскім цэнтры нерухомасці.
Пачатковы кошт будынка складае 2 млн 472 тысячы рублёў (715 тысяч даляраў). Адзначым, што летась цана была вышэйшай і дасягала 3 млн 90 тысяч рублёў (933 тысячы даляраў).