BE RU EN

Гэта і СССР не снілася!

  • TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 16.01.2025, 17:01

Як Пуцін ператварыў Балтыйскае мора ў «возера NATO».

Пасол Расеі ў Даніі Уладзімір Барбін абураецца, мяркуе, што NATO хоча ператварыць Балтыйскае мора ў сваё ўнутранае мора.

Так Барбін расцэньвае вынікі саміту NATO па Балтыйскім моры. У выніковай заяве сказана, што краіны «разам вызначаць далейшыя захады для прадухілення наўмыснага пашкоджання крытычна важнай падводнай інфраструктуры або безадказных паводзін і эфектыўнага рэагавання ў адпаведнасці з міжнародным марскім правам, уключаючы прынцып свабоды суднаходства».

Гаворка, зразумела, ідзе аб факце - нядаўнім пашкоджанні падводнага кабелю ў Балтыйскім моры.

Што ж тычыцца «ўнутранага мора», то тут Барбін можа сказаць дзякуй сваім кіраўнікам Пуціну і Лаўрову, ды і сябе павіншаваць у якасці «шрубкі» кіроўнай вар'яцкай «сістэмы». Усім вам атрымалася неймавернае - тое, што і СССР не снілася. Уцягнулі сваёй спецаперацыяй Фінляндыю і Швэцыю ў NATO, ператварыўшы тым самым Балтыку ў мора NATO.

Telegram-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны