BE RU EN

У Балгарыі зацвердзілі склад новага ўрада

  • 16.01.2025, 17:06

У краіны не было стабільнага ўрада апошнія некалькі год.

Народны сход Балгарыі (парламент) зацвердзіў склад новага ўрада на чале з прэм'ерам Расэнам Жалязкавым, які з'яўляецца прадстаўніком кааліцыі «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» - «Саюз дэмакратычных сіл». Пра гэта паведамляе БНР у чацвер, 16 студзеня.

За ўрад на чале з Жалязкавым прагаласавалі 125 дэпутатаў, супраць выказаліся - 114. Адразу пасля галасавання новы ўрад прыняў прысягу. У яго склад увайшлі тры віцэ-прэм'еры і 19 міністраў.

Склад урада быў узгоднены пасля перамоў, якія скончыліся пагадненнем паміж ГЕРБ - СДПН, Балгарскай сацыялістычнай партыяй і папулістамі з партыі «Ёсць такі народ».

Як вядома, у апошнія некалькі гадоў у Балгарыі працягваўся палітычны крызіс праз няздольнасць парламента сфармаваць стабільны ўрад. За апошнія чатыры гады адбылося сем датэрміновых выбараў, і ўсе яны не змаглі прывесці да фармавання сталага ўрада.

Апошнія навіны