BE RU EN

Улады надумалі паздзекавацца з беларускіх школьнікаў

  • 16.01.2025, 17:25

Спаборніцтвы ў біятлоне без снегу і лыж расцягнулі на два дні.

У студзені ў некаторых раёнах Беларусі спаборніцтвы ў біятлоне «Снежны снайпер» праходзяць без снегу і лыж. Напрыклад, такая сітуацыя ў Смаргоні ў Гарадзенскай вобласці. 16 студзеня юныя біятланісты проста бегаюць без лыж і страляюць. Прычым спаборніцтвы расцягнулі на два дні, паведамляе «Еўрарадыё».

У Жыткавічах на Гомельшчыне снег быў, але, як піша раённая газета, «надвор'е замяніла лыжныя гонкі на бегавую дыстанцыю». Дзеці бегалі два колы па 400 метраў з адным агнявым рубяжом на пяць мішэняў. За пудлы на стральбе атрымлівалі яшчэ 50 метраў штрафу.

«Снежны снайпер» - рэспубліканскія спаборніцтвы. Іх праводзіць «прэзідэнцкі» спартовы клуб.

Апошнія навіны