У РПЦ назвалі ўдары HIMARS па Расеі Божай карай
- 16.01.2025, 20:16
Паводле словаў протаіерэя РПЦ, расейцы не маюць права «патрабаваць шчасця» і міру.
Расейцы самі вінаватыя ў тым, што ўкраінскае войска запускае ракеты па тэрыторыі краіны – так Бог карае іх за аборты, заявіў протаіерэй Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) Андрэй Ткачоў падчас пропаведзі. «Аборты знішчылі наш генафонд, ператварылі нас у распуснікаў і забойцаў… Менавіта праз забойства нявінных Бог карае нас гэтымі “Хаймарсамі” ці “Скальпамі”, якія лётаюць па нашых гарадах», – заявіў святар.
Паводле словаў Ткачова, аборты забіраюць «на парадак больш» людзей, чым вайна, і пакуль яны не спыняцца, расейцы не маюць права «патрабаваць шчасця» і міру. «Менавіта праз распусту адбываюцца войны. І нам не будзе спакою, пакуль мы не пакаемся», – адзначыў протаіерэй. У той самай казані ён патлумачыў пастанову прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўварвацца ва Украіну маральным падзеннем і павальным захапленнем расейцаў мастурбацыяй. «Калі насенне льецца абы-дзе, то разам з семем разліваецца будучая кроў», – заявіў Ткачоў. Раней ён гаварыў пра адсутнасць у расеек правоў на эмбрыёны ўнутры іх, падкрэсліваючы, што рабіць аборт нельга, бо можа нарадзіцца «вялікі чалавек». Ткачоў папярэджваў, што калі жанчына ўсё ж пойдзе гэта, то «будзе сцёртая ў парашок» і ніколі займее «ніякага шчасця».
HIMARS – амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА), якую Узброеныя сілы Украіны пачалі выкарыстоўваць для ўдараў па Расеі з 31 траўня 2024 года, пасля атрымання дазволу ЗША. У Курскай вобласці яе ўпершыню скарысталі 16 жніўня, паведамляла Міністэрства замежных справаў РФ. SCALP – гэта французская версія дальнабойнай брытанскай ракеты Storm Shadow. 19 лістапада імі атакавалі камандны пункт расейскіх войскаў у Курскай вобласці. Пуцін казаў, што ў выніку ўдару загінулі і атрымалі раненні вайскоўцы, якія ахоўвалі аб'ект. Іх колькасць ён не назваў.