BE RU EN

Зяленскаму і Стармеру паказалі беспілотнікі, вырабленыя ўкраінскімі кампаніямі

  • 16.01.2025, 21:52

Фота, відэа.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з брытанскім прэм'ер-міністрам Кірам Стармерам у чацвер, 16 студзеня, сустрэўся з украінскімі вытворцамі дронаў і агледзелі новыя распрацоўкі БПЛА.

Пра гэта гаворыцца ў Telegram украінскага прэзідэнта.

«Дроны-бомберы, выведныя БПЛА, платформы – носьбіты FPV-дронаў. Вырабленыя ўкраінскімі кампаніямі, а таксама разам з брытанскімі партнёрамі. Сёння з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам сустрэліся з вытворцамі дронаў, агледзелі распрацоўкі, якія дапамагаюць нашым абаронцам у абароне ад расейцаў», – напісаў Зяленскі.

Апошнія навіны