BE RU EN

Байцы «Азова» ўзялі ў палон эскімоса

  • 17.01.2025, 12:23

Ён распавёў аб грэблівым стаўленні расейцаў да карэнных народаў.

Байцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» узялі ў палон вайскоўца УС РФ, які аказаўся эскімосам. Пра гэта паведаміла прэс-служба "Азова".

"Падчас баявых дзеянняў на Тарэцкім кірунку байцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння "Азоў" "прынялі" вайскоўца УС РФ. Ён аказаўся выхадцам з нацыянальнай меншасці Расеі — народа эскімосаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Сам палонны расказаў, што спачатку ён быў аператарам наводчыкам БМП, аднак 6 кастрычніка 2024 года яго перавялі ў пяхоту. Падчас выканання баявога задання на Тарэцкім кірунку мужчыну ўзялі ў палон, бо калегі кінулі яго.

"Супраць украінскага народа нічога не маю. Я тут проста для таго, каб ад фашызму вызваліць", - падкрэсліў эскімос.

Ён таксама распавёў аб грэблівым стаўленні расейцаў да карэнных народаў і тое, што яны лічаць эскімосаў непісьменнымі людзьмі.

"Расея працягвае кідаць усё больш і больш людзей у бясконцыя "мясныя" штурмы, усяляк заахвочваючы і матывуючы сваё насельніцтва забіваць украінцаў", - адзначылі ў "Азове".

Апошнія навіны