BE RU EN

«Пуцін чакае асаблівага запрашэння»

  • 17.01.2025, 9:14

У Крамлі раскрылі дэталі аб перамовах з Трампам.

У Крамлі ўпэўненыя, што менавіта ад Трампа павінны зыходзіць ініцыятывы правесці размову з Пуціным.

У РФ завілі, што звычайна запрашэнне да размовы ці сустрэчы робіць кіраўнік урада ці прэзідэнт, менавіта таму там і чакаюць, калі Трамп уступіць на пасаду кіраўніка ЗША.

Такую заяву прапагандысцкім СМІ зрабіў памочнік прэзідэнта РФ Юры Ушакоў. Ён таксама падкрэсліў, што нібы Пуцін не сядзіць без справы і не чакае, калі з ім звяжацца Вашынгтон, інфармуе рэсурс «Дыялог.UA».

Са слоў Ушакова, у Крамлі чакаюць, калі Трамп нарэшце ўвойдзе ў Авальны кабінет Белага дома, толькі тады яны пачнуць сачыць за яго дзеяннямі што да званка Пуціну і пытанняў заканчэння вайны.

Пры гэтым, са слоў Ушакова, каманда Трампа пакуль не выходзіла на сувязь з Масквой аб магчымай сустрэчы з Пуціным.

Першапачаткова дыялог будзе праведзены ў закрытым рэжыме паміж адміністрацыяй Пуціна і Белага дома. Толькі пасля гэтага за справу возьмуцца дыпламаты.

Таксама Ушакоў заявіў, што ў Крамлі сапраўды чакаюць нейкіх сігналаў з Вашынгтона аб гатоўнасці правесці дыялог.

Крэмль да такога развіцця падзей гатовы, як і гатовы выслухаць пазіцыю Трампа па вайне ва Украіне.

Апошнія навіны