BE RU EN

Расейскі бізнэс пачаў часцей сутыкацца з падвойным падаткаабкладаннем у Беларусі

  • 17.01.2025, 9:58

Стала вядома, хто патрапіў у зону рызыкі.

Офісы расейскіх кампаній у Беларусі пасля правядзення праверак прызнаюцца «сталымі прадстаўніцтвамі замежнай арганізацыі», на якія не распаўсюджваюцца гарантыі пагаднення 1995 года аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, пішуць «Ведомости».

Пасля атрымання такога статусу кампаніям налічваецца мясцовы падатак на прыбытак і пені, нягледзячы на ўжо зробленыя ў расейскі бюджэт аплаты.

Часта размова ідзе аб выпадках, калі беларускія прадпрымальнікі рэгіструюць кампаніі ў Расеі для продажу на яе тэрыторыі, але пры гэтым заснавальнік, кіраўнік і частка работнікаў працягваюць знаходзіцца ў Беларусі. Гэтая мадэль, дарэчы, дапамагае пазбегнуць магчымых складанасцяў з выплатай «ўвазнога» ПДВ.

У такіх сітуацыях беларускія кантрольныя органы мяркуюць, што калі бізнэс (ці яго частка) ажыццяўляецца на тэрыторыі Беларусі, то і падаткі з яго павінны выплачвацца там жа.

Выпадкі прызнання сталымі прадстаўніцтвамі існавалі і раней, аднак у апошні час практыка стала маштабавацца, распавяла «Ведомостям» адвакатка Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, аўтарка тэлеграм-канала TaxTalk Лізавета Ярмош.

«У зоне рызыкі», з яе слоў, знаходзяцца ўсе расейскія прадпрыемствы, прысутнасць якіх на тэрыторыі Беларусі звязаная з прадпрымальніцкай дзейнасцю або яе кіраваннем.

Апошнія навіны