BE RU EN

Расейцы ўзбунтаваліся супраць пуціністкі Лаліты Міляўскай

  • 17.01.2025, 10:26

Што адбылося?

Расейская спявачка Лаліта Міляўская, якая родам з Украіны, але здрадзіла роднай краіне і падтрымлівае ўварванне РФ, звярнулася да актывістаў, якія хочуць забараніць адзін з яе канцэртаў, піша «Главред».

Як паведамляюць расейскія СМІ, актывісты руху «Руская абшчына» запатрабавалі скасаваць яе канцэрт у Іжэўску, запланаваны на красавік 2025 года.

«Уважаем за немагчымае яе выступленні ў Расеі пасля яе ўдзелу ў так званай «голай вечарынцы» падчас СВА», - напісалі актывісты ў сеціве.

Здрадніца Міляўская ж параіла актывістам заняцца карыснымі справамі.

«Калі ў вас шмат вольнага часу, пачытайце кнігу, займіцеся сваімі дзецьмі, падарыце ім лішнія абдымкі. Дапамажыце перасяленцам, паспрыяйце прытулкам для бадзяжных жывёлін. Я шмат чаго магу пералічыць, бо гэта тое, што раблю я. Вы распаўсюджваеце дэпрэсію, а па статуце павінны веру», - заявіла яна.

Апошнія навіны