BE RU EN

Самалёт расейскіх ВПС выпусціў крылатую ракету на Варонежскую вобласць

  • 17.01.2025, 19:41

Пашкоджанні атрымалі некалькі хатніх гаспадарак.

У Варонежскай вобласці побач з сялом Аляксандраўка ўпала і разарвалася, выклікаўшы пажар, ракета Х-69, якой расейскае войска абстрэльвае энэргааб'екты Украіны. Пра гэта Astra распавялі ў экстранных службах рэгіёна.

Чарговы інцыдэнт падзення "боепрыпасу" на расейскую тэрыторыю адбыўся 15 студзеня. У полі ля Аляксандраўкі знайшлі абломкі невядомага аб'екта, якія прынялі за фрагменты збітага ўдарнага дрона.

Аднак супрацоўнікі Расгвардыі, якія прыбылі на месца здарэння, вызначылі, што гэта абломкі расейскай крылатай ракеты Х-69. Такія расейскія самалёты выпускаюць па аб'ектах украінскай энэргетыкі. Паводле звестак крыніц, ракета здзейсніла так званы «міжвольны сыход» і разбурылася пры падзенні. У ходзе надзвычайнага здарэння ніхто не пацярпеў.

Самалёты ВПС РФ рэгулярна губляюць боепрыпасы на тэрыторыі Расеі. Гэта ў асноўным адбываецца ў Белгарадскай вобласці. 2 студзеня 2024 года адна з расейскіх ракет, запушчаных па Украіне, упала і ўзарвалася ў вёсцы Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці.

У Мінабароны РФ гэта назвалі "няштатным" падзеннем авіяцыйнага боепрыпасу. Пашкоджанні атрымалі некалькі хатніх гаспадарак.

Апошнія навіны