BE RU EN

Біятланістка Дынара Смольская знайшла арыгінальнае тлумачэнне няўдаламу выніку

  • 17.01.2025, 17:16

На спаборніцтвах у Расеі яна заняла толькі 11-е месца.

У спрынтарскай гонцы на этапе Кубка Садружнасці ў расейскім Дзёміна Дынара Смольская заняла толькі 11-е месца. Адна з лідарак жаночай каманды Беларусі ў біятлоне пасля фінішу пракаментавала няўдалы выступ, паведамляе sport5.by са спасылкай на тэлеграм-канал "Аўтарскі Руслана Васільева".

“Сітуацыя нестандартная. Яшчэ на папярэдніх трэніроўках у мой дыёптр патрапіла нейкая парушынка. Але я чамусьці не надала гэтаму належнага значэння. У выніку я яе выдзімала ўжо на прыстрэлцы - і ніяк. Не ведаю, чаму так паступіла. У выніку цэль на ляжцы амаль не бачыла. Што да стойкі, то я вырашыла, што і з гэтай парушынкай ўбачу найбуйнейшую мішэнь. На жаль. Вельмі канцэнтравалася, каб убачыць мішэні, але… Увогуле, трэба разабрацца з дыёптрам”, - сказала Смольская, якая тройчы спудлавала на агнявых рубяжах.

Словы спартоўкі неўзабаве зняпраўдзіў галоўны трэнер каманды Алег Рыжанкоў: “Думаю, што справа была не ў парушынцы. Туды патрапіла вільгаць. Яна ўчора на трэніроўцы спрабавала прадуць. Але, на жаль, трошкі не зарыентавалася. Дыёптр трэба было прасушыць, напрыклад, прадуць фенам. Яна гэтага не зрабіла, і сёння гэтая кропелька вільгаці засталася і замінала засяродзіцца на стральбе”.

Апошнія навіны