У беларускіх лясах могуць з'явіцца «брыгады спецыяльнага прызначэння»
- 17.01.2025, 17:38
Яны будуць выконваць асаблівую функцыю.
У беларускіх лясах могуць з'явіцца спецыяльныя брыгады, якія будуць выконваць адмысловую функцыю. Прынамсі з такой прапановай выступіў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун падчас размовы з кандыдатам на пасаду галоўнага ляснічага ў Магілёўскім лясгасе.
Брыгады прыбіральшчыкаў будуць развязваць праблему са смеццем на пастаяннай аснове.
“На жаль, сёння мы вымушаныя прыбіраць за грамадзянамі смецце ў лесе. Хоць наша асноўная задача - знаходзіць тых, хто смеціць, і працаваць на прафілактыку”, - звярнуў увагу першы намеснік міністра лясной гаспадаркі.
Таксама Драгун канстатаваў, што "адна з праблем Магілёўскага лясгаса - высокая антрапагенная нагрузка, адсюль - пытанне са смеццем у лесе".