«Вось як людзі жывуць у Менску, выкінулі BMW на сметнік»
- 17.01.2025, 23:38
Відэа з менскага двара разварушыла сацсеткі.
У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі BMW, які, як сцвярджае аўтар відэа, "выкінулі на сметнік". Каментатары сталі дзяліцца сваімі версіямі таго, што адбылося, піша “Тэлеграф”.
“Вось як людзі жывуць у Менску. Выкінулі BMW на сметнік”, - сказаў у роліку яго аўтар.
Але гэта жарт, проста аўто прыпаркавалі каля смеццевых бакаў.
“Проста там гаспадар адчувае сябе як дома”, - мяркуе адзін каментатар.
“Гэта не толькі ў Менску, гэтыя вёдры па ўсім свеце на сметнік выкідваюць, нават іх вытворцы ездзяць на лексусах і таётах”, - сцвярджае іншы.
Хтосьці прапанаваў "не саромецца" і забраць гэтае аўто. "А чаго не падабраў?" - спытаў яшчэ адзін карыстальнік TikTok.
Іншы назваў такое месца паркоўкі BMW гаражом для яе. “Гэта падарунак для ЖКГ, ДПС”, - выказаў меркаванне трэці.