Холанд падпісаў адзін з самых доўгіх кантрактаў у гісторыі футбола
- 17.01.2025, 18:39
24-гадовы форвард атрымае самавітую ўзнагароду.
Форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд падпісаў з клубам новы кантракт. Ён будзе дзейнічаць да 2034 года, паведамляецца на сайце каманды.
Новы кантракт разлічаны на дзевяць з паловай гадоў, што робіць пагадненне адной з самых доўгіх угод у гісторыі футбола.
Папярэдняе пагадненне Холанда павінна было прадрўжыцца да чэрвеня 2027 года. У The New York Times падзяліліся, што 24-гадовы нарвэжскі футбаліст падпісаў адзін з самых дарагіх кантрактаў у гісторыі футбола, але яго дэталі не выдаюцца.
У кантракце прадугледжана і кампенсацыя за яго скасаванне да 2029 года. Адзначаецца, што гэтая сума даволі вялікая.
Самыя доўгія кантракты ў гісторыі футбола падпісалі Андрэс Іньеста з «Барселонай», а таксама Ікер Касільяс і Рауль з «Рэалам». Яны ўклалі пажыццёвыя ўгоды з клубамі.
Чацвёртае паводле працягласці пагадненне падпісаў Дэнілсан з «Рэал Бэцісам». Іх кантракт павінен быў доўжыцца 10 гадоў.