BE RU EN

У РФ прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту аб сувязях з беларускай кампаніяй

  • 17.01.2025, 20:15

Што вядома.

У Ленінградскай вобласці пакончыў з сабой Аляксандр Хайдзін, камерцыйны дырэктар групы кампаній «Благо» – вытворцы сланечнікавага алею. Незадоўга да гібелі яго выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і пыталіся пра бізнэс-сувязі з беларусамі, піша Baza.

15 студзеня 49-гадовы Аляксандр Хайдзін павінен быў заехаць па жонку пасля працы і адвезці яе на лецішча, але да вечару мужчына перастаў выходзіць на сувязь.

Занепакоеная жанчына пачала шукаць мужа, і неўзабаве прадпрымальнік, якога ў 2022 годзе прызналі адным з найлепшых топ-мэнэджараў у галіне сельскай гаспадаркі, быў знойдзены мёртвым у гаражы, а побач з ім ляжаў карабін Strasser RS 05 Standard.

Загінулы пакінуў перадсмяротную запіску, у якой дзякаваў жонцы за супольна пражытыя гады і сцвярджаў, што «яму трэба сысці».

Незадоўга да гібелі Хайдзін прыйшоў дадому і расказаў жонцы, што яго выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі з пытаннямі, звязанымі з беларускай кампаніяй «Кубак». Паводле словаў жанчыны, Аляксандр быў моцна засмучаны і сказаў дзіўную фразу: «Можа, мне сысці?» Але тады жонка не зразумела гэтых словаў.

Апошнія навіны