BE RU EN

На волю выйшлі 23 палітвязні

  • 18.01.2025, 10:31

Сярод іх тры жанчыны і 20 мужчынаў.

На волю праз памілаванне выйшлі 23 чалавекі, асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Адпаведны ўказ 18 студзеня падпісаў Лукашэнка, паведамляе «Люстэрка».

Прозвішчы вызваленых не называюцца. Сярод іх тры жанчыны і 20 мужчынаў. 13 чалавек – старэйшыя за 50 гадоў, 14 маюць хранічныя захворванні, у 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін – шматдзетны бацька.

Пры гэтым у Беларусі прадаўжаюцца суды паводле палітычна матываваных артыкулаў, і людзей прадаўжаюць адпраўляць у калоніі і турмы.

Апошнія навіны