BE RU EN

Трамп адмовіўся запрашаць прадстаўнікоў Расеі на сваю інаўгурацыю

  • 18.01.2025, 11:33

Цырымонія адбудзецца 20 студзеня.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не запрасіў прадстаўнікоў Расеі на цырымонію сваёй інаўгурацыі. Гэта вынікае з заявы памочніка Пуціна Юрыя Ушакова, паведамляе The Moscow Times.

«На інаўгурацыі ніхто не будзе прадстаўляць Расею», – прыводзіць ТАСС словы Ушакова. Аднак чыноўнік удакладніў, што часовы павераны ў справах Расеі ў ЗША возьме ўдзел у цырымоніі, калі паступіць адпаведнае запрашэнне.

Цырымонія інаўгурацыі Дональда Трампа адбудзецца 20 студзеня. Ён прынясе клятву вернасці Канстытуцыі ЗША і афіцыйна заступіць у пасаду. Традыцыйна на такіх мерапрыемствах Расею прадстаўляе амбасадар, аднак новы кіраўнік расейскай дыпмісіі ў Вашынгтоне пакуль не прызначаны.

Апошнія навіны