Беларус выпадкова зарабіў $262 тысячы
- 18.01.2025, 21:41
Хлопец проста хацеў пажартаваць і прыдумаў няісны банк.
Сайт CityDog расказаў гісторыю, якой можна толькі пазайздросціць: беларускі блогер чыста выпадкова зарабіў вялізныя грошы – хоць хацеў проста пажартаваць.
Беларускі блогер Ілля Nowkie, расказаў, як ён выпадкова стаў мільянерам – дзякуючы жарту. Хлопец прыдумаў няісны банк, які ў выніку і сапраўды зарабіў грошы.
Што за банк?
У кастрычніку 2024 года блогер прыдумаў жартоўны банк – «Фуфелшмертц Пакасць Інкарпарэйтэд» («ФПІ Банк»). Хлопец прыдумаў лагатып банка, дызайн картаў і нават запусціў сайт – які літаральна крычыць, што банк не сапраўдны.
Скажам, як вам такая рэклама? «Зніканне фінансаў, непрадказальныя спісанні і сакрэтныя камісіі – усё гэта частка нашага непаўторнага сэрвісу».
Замест кампаній-партнёрак – «кампаніі, якія не давяраюць» банку, у водгуках – суцэльныя скаргі на камісіі і мінус на рахунку, а сярод супрацоўнікаў – падазроныя прозвішчы Падвохаў, Капканаў, Падманаў і Шкоднікава.
Больш за тое, унізе старонкі банка прамым тэкстам сказана, што сайт з'яўляецца жартоўным, ён не прызначаны для сапраўдных фінансавых аперацый і не мае на мэце падману або ўвядзення ў зман. Усе паслугі і прадукты банка выдуманыя і не існуюць.
І што далей?
Як расказвае Ілля, у нейкі момант жарт разляцеўся ў інтэрнэце: наведванні сайта ўвесь час раслі, а ў TikTok сталі з'яўляцца карыстальніцкія відэа пра «ФПІ Банк».
Так Іллю прыйшла ў галаву яшчэ адна ідэя – запусціць для банка крыптатокен на блокчэйне TON. Для гэтага хлопец выдаткаваў $1900, якія хутка акупіліся.
Так, 8 снежня Ілля выпусціў ролік, у якім паказаў, як выстаўляў банк на біржу. Праз 40 хвілінаў капіталізацыя токена пераваліла за $100 тысячаў, а на рахунку ў Іллі было ўжо $61 тысяча.
Але і гэта была не мяжа. Nowkie расказаў, што ягоныя $1900 ператварыліся ў $262,2 тысячы.
Праўда, ёсць адно «але»: калі хлопец прадасць моманты FPIBANK і выведзе свае грошы, ён абрыне кошт на іх – і «падмане ўсіх». Так што цяпер Ілля называе свой рахунак «балансам Шродынгера» і не заклікае нікога ўкладвацца ў манету.