Хісткае здароўе Пуціна: Раскрыты цікавы момант пра стан кіраўніка Крамля
- 18.01.2025, 12:40
Сталыя чуткі ўзнікаюць не выпадкова.
Калі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным адбудзецца нешта непрадказальнае, хутчэй за ўсё, прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін аўтаматычна стане выканаўцам абавязкаў кіраўніка дзяржавы. Ёсць верагоднасць, што менавіта яго могуць абраць наступным прэзідэнтам, заявіў апазіцыйны расейскі паліттэхнолаг Абас Галямаў у размове з Аленай Кірык для YouTube-канала «Цяпер».
Галямаў падкрэслівае, што ладны пенсійны ўзрост Пуціна, а таксама сталыя чуткі пра ягонае дрэннае здароўе ўзнікаюць не выпадкова.
«Як вядома, доўгае знаходжанне ў стрэсе вядзе да сур'ёзных праблемаў са здароўем. Хоць, вядома, Пуціну даступная ўся медыцына, як айчынная, так і замежная. Але выключаць, што з ім нешта здарыцца, нельга. У такой сітуацыі ў Мішусціна вельмі сур'ёзныя шанцы», – адзначыў Галямаў.
Акрамя гэтага, дыктатар Пуцін увесь час знаходзіцца пад ціскам праз крах вайны і сваіх галоўных задумаў і злых планаў. Войска, якое павінна было быць сімвалам ягонага палітычнага поспеху і пагрозай для свету, аказалася няздатным. Гэты факт стаў відавочным для ўсяго свету, што наносіць сур'ёзны стрэс прэзідэнту.
Эксперт таксама ахарактарызаваў фігуру Мішусціна. На думку Галямава, ён выглядае «неваенным» гульцом у адрозненне ад больш агрэсіўных фігураў, напрыклад Патрушава або Сечына. Акрамя гэтага, Мішусціна не асацыююць з адказнасцю за вайну ці агульны стан у краіне.
«У цяперашніх умовах, калі растуць пратэставыя настроі і назіраецца агульная разгубленасць палітычнага класу РФ, гэтая апалітычнасць мае сур'ёзны палітычны патэнцыял, – сказаў Галямаў. – На Мішусціна мала хто ўскладзе адказнасць за вайну і тое, што адбываецца ў краіне. У гэтым сэнсе ў яго ёсць патэнцыял».
Эксперт таксама дадаў, што антырэйтынг у Мішусціна з'яўляецца мінімальным. Яго не любяць, але і не ненавідзяць. А практыка паказвае, што менавіта такая нейтральнасць дапамагае дасягнуць лідарства ў пераходныя перыяды. Гэта можна параўнаць з прыходам да ўлады Хрушчова ці Брэжнева, калі лідарам становіцца той, хто выклікае найменшы супраціў сярод іншых.