У Тэгеране застрэлілі двух суддзяў Вярхоўнага суда
- 18.01.2025, 13:23
Адзін з іх, верагодна, удзельнічаў у працэсах над палітвязнямі.
Двое суддзяў Вярхоўнага суда Ірана застрэленыя ў Тэгеране раніцай суботы, 18 студзеня. Яшчэ адзін атрымаў раненне, паведамляе Reuters са спасылкай на сайт навінаў судовай сістэмы Ірана Mizan.
Улады Ірана паведамілі імёны загінулых – гэта аяталы (шыіцкія багасловы) Махамад Магісех і Алі Разіні. Пра матывы замаху не паведамляецца. Паводле паведамленняў на апазіцыйных іранскіх сайтах, Махамад Магісех удзельнічаў у судовых працэсах над людзьмі, якіх прызнавалі палітвязнямі.
Апазіцыйныя іранскія СМІ паведамляюць, што падчас нападу таксама быў паранены яшчэ адзін суддзя і целаахоўнік. Стралок пакончыў з сабой. Матыў нападу вызначаецца.