«Трэба ведаць месцы, дзе можна за два рублі набыць каву на вынас»
- 18.01.2025, 14:06
Беларусаў абурыў кошт пірозіва ў менскай кавярні.
Беларусы зноў знайшлі нагоду паспрачацца адзін з адным пра грошы. На гэты раз – пра пірозівы. Разбіраемся, ці нармальна плаціць за іх 15 рублёў, піша CityDog.
Пачалося ўсё з допісу карыстальніцы @potok___misley: дзяўчына задалася пытаннем, ці можа пірозіва ў кавярні каштаваць 12–15 рублёў. Высветлілася, і тут усё не так адназначна.
Частка каментатараў адназначна заявіла: не, гэта не нармальна. На карысць сваёй пазіцыі ўдзельнікі дыскусіі прыводзілі розныя аргументы – але галоўны, вядома, пра сярэдні заробак.
«Гаварыце ўсё, што заўгодна, але пры сярэднім заробку у РБ 350–400 даляраў – гэта авер (занадта шмат – Заўв. рэд.) за пірожанку. Лічым: 4 даляры (пірожанка) + 3 даляры (кава) = 7 даляраў. Гэта самы мінімум. 1 кава і 1 пірожанка. Хоць бы два разы на тыдзень. Гэта 14 даляраў на тыдзень. *4=56 даляраў на месяц. 1/7 частка заробку толькі на каву і пірожанку».
«Ну вось такі Менск. Мне гэта таксама не падабаецца. Трэба ведаць месцы, дзе можна за два рублі набыць каву на вынас. Мне асабіста не ў кайф сядзець у кавярні з аверпрайсам».
«3-4 даляры за пірожанку гэта нармальна ў цэлым. Заробак у краіне 300–400 даляраў гэта ненармальна. У гэтым увесь і падвох».
Іншыя ж упэўненыя, што паняцці «нармальна» і «дорага» – рэчы вельмі ўмоўныя, а за атмасферу кавярні і смачную ежу можна і заплаціць.
«Няма паняцця нармальна. Коштаўтварэнне ва ўсіх рознае. У кошт пірозіва ў кавярні ўключаныя: пірозіва, арэнда, камуналка, заробак супрацоўнікаў, і г.д. Не хочаце – не набывайце ў кавярні, набудзьце ў краме ў 2 разы танней і з'ешце дома».
«Так, можа. Прыняла для сябе вельмі складаную пастанову (я вельмі люблю салодкае), лепш я 1-2 разы на месяц схаджу ў правераную кавярню-кандытарскую з такімі коштамі, чым кожны дзень буду есці не зразумела што з не зразумела чаго з транстлушчамі за 1-3 рублі».
«Чаму не, калі гэта ручная праца. Калі з добрых якасных прадуктаў?
Высветлілася, што і 15 рублёў – не мяжа
І хоць у абмеркаванні поўна класных парадаў, дзе ў Менску знайсці смачныя і недарагія дэсерты, наш самы любімы каментар – вось гэты. Як вам пірозіва за 28 рублёў.