BE RU EN

«Вярблюд-камікадзэ»: УСУ паказалі крыважэрную тактыку расейскага войска

  • 18.01.2025, 14:17

Мэта – дабегчы як мага бліжэй да ўкраінскіх пазіцый.

Камандаванне расейскага войска зусім не зацікаўленае ў захаванні жыцця сваіх вайскоўцаў. Таму тут ужываюць чарговую жудасную тактыку пад назвай «вярблюд-камікадзэ», дзе выпраўляюць акупантаў як мага бліжэй да ўкраінскіх пазіцый з мэтай пакінуць там любы сродак сувязі, каб пазней ім скарысталіся штурмавікі.

Відэа з такім «тэрарыстам-смяротнікам» апублікавалі ў Telegram-канале 28 АМБр імя Рыцараў Зімовага Паходу. На кадрах можна назіраць, як бяззбройны вайсковец РФ спрабуе выканаць пастаўленую задачу.

«“Верблюд”-камікадзэ: крыважэрная тактыка расейскага войска. Хоць “вагнераўцы” ўжо ўсё, іх уплыў на акупантаў адчувальны да гэтага часу. Асабліва на Тарэцкім кірунку. Напрыклад, гэты бягун, якога заўважылі аэравыведнікі падраздзялення “Гюрза” і знішчылі пяхотнікі 28-й брыгады, не згубіўся. Ён бег на смерць з канкрэтнай мэтай», – гаворыцца ў паведамленні.

Ва УСУ дадалі, што такі «вярблюд» аднаразовы і акупанты нават не даюць яму зброю, хоць экіпіраваны ён дастаткова нядрэнна. Гэта трэба для таго, каб вайсковец мог дабегчы як мага далей.

Эфектыўнасць такой тактыкі застаецца пад пытаннем, паколькі падчас баёў з «вагнераўцамі» такой колькасці дронаў яшчэ не выкарыстоўвалі.

«Як там кажуць у РФ, “сваіх не кідаем”? Але на мяса – можна», – адзначылі ва УСУ.

Апошнія навіны