BE RU EN

Балючы ўдар па самым каштоўным: УСУ падбілі аб'ект у РФ

  • 18.01.2025, 15:10

Украінскі Генштаб раскрыў падрабязнасці.

Сёння ноччу, 18 студзеня Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сілаў абароны паспяхова падбілі важны пункт для войска акупантаў.

Як гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ, пад удар трапіла база «Раснафты», што ў населеным пункце Людзінава Калужскай вобласці Расеі.

«Гэтая нафтабаза ўваходзіць у АТ “Калуганафтапрадукт” і з'яўляецца лагістычным цэнтрам, які забяспечвае падраздзяленні ўзброеных сілаў РФ, што бяруць непасрэдны ўдзел у вайне супраць Украіны. У выніку атакі на тэрыторыі базы ўзнік пажар», – гаворыцца ў заяве Генштаба.

У Генштабе таксама адзначылі, што інфармацыя пра вынікі баявой працы ўдакладняецца. Аднак адзін факт даказаны даўно – параза падобных аб'ектаў стварае сур'ёзныя лагістычныя праблемы для войска расейскага агрэсара.

Апошнія навіны