BE RU EN

Сітуацыя на мяжы: Уезду ў Польшчу чакаюць больш за тысячу машынаў

  • 18.01.2025, 15:33

Чаргі з пасажырскіх аўтобусаў днём у суботу няма.

Больш за 1100 легкавых аўтамабіляў чакаюць уезду ў Польшчу на стан сярэдзіны дня 18 студзеня.

Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Калі верыць звесткам ДПК, чаргі з пасажырскіх аўтобусаў днём у суботу няма. Як пішуць у чатах, цяпер перасячэнне польскай мяжы на аўтобусе займае не больш за 4-5 гадзінаў.

Ці ёсць чарга на выезд з Польшчы ў Беларусь і якога яна памеру, інфармацыі няма.

Апошнія навіны