BE RU EN

Большасць раёнаў Беларусі прызналі «неспрыяльнымі» для сельскай гаспадаркі

  • 18.01.2025, 15:40

Саўмін апублікаваў спіс.

Урад Беларусі абнавіў спіс раёнаў, якія ўважаюцца за неспрыяльныя для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Рэспублікі Раман Галоўчанка, а ў суботу яе апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дарэчы, пералік абнаўляецца раз за пяць гадоў.

Згодна з пастановай Саўміна, з 2025 да 2029 год за «неспрыяльныя» для вытворчасці той ці іншай сельгаспрадукцыі будуць уважацца адразу 65 раёнаў па ўсёй краіне. Тым не менш гэта на адзін менш, чым мінулым разам: у 2020–2024 гадах іх было 66.

Цікава, што найбольш «няўдалых» рэгіёнаў знаходзіцца ў Гомельскай і Віцебскай абласцях, а найменш – на Берасцейшчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне. Так, урад прызнаў «неспрыяльнымі» наступныя раёны:

Віцебская вобласць:

Бешанковіцкі,

Браслаўскі,

Верхнядзвінскі,

Віцебскі,

Глыбоцкі,

Гарадоцкі,

Докшыцкі,

Лепельскі,

Лёзненскі,

Мёрскі,

Пастаўскі,

Расонскі,

Сенненскі,

Ушацкі,

Чашніцкі,

Шумілінскі.

Гомельская вобласць:

Брагінскі,

Буда-Кашалёўскі,

Веткаўскі,

Гомельскі,

Добрушскі,

Ельскі,

Жыткавіцкі,

Калінкавіцкі,

Кармянскі,

Лельчыцкі,

Лоеўскі,

Мазырскі,

Нараўлянскі,

Кастрычніцкі,

Петрыкаўскі,

Рэчыцкі,

Рагачэўскі,

Светлагорскі,

Хойніцкі,

Чачэрскі.

Гарадзенская вобласць:

Дзятлаўскі,

Іўеўскі,

Навагрудскі,

Свіслацкі.

Менская вобласць:

Бярэзінскі,

Вілейскі,

Валожынскі,

Крупскі,

Лагойскі,

Мядзельскі.

Магілёўская вобласць:

Бялыніцкі,

Бабруйскі,

Быхаўскі,

Глускі,

Клімавіцкі,

Клічаўскі,

Касцюковіцкі,

Краснапольскі,

Крычаўскі,

Магілёўскі,

Слаўгарадскі,

Хоцімскі,

Чавускі,

Чэрыкаўскі.

Апошнія навіны